Камэнтуючы падзеі ў Беларусі, расейскі палітык заявіў:
«Я гэтага лукашыста ўвогуле не ўспрымаю як чалавека. Ён столькі разоў адварочваўся да нас адным месцам, калі яму грошай не давалі. І абзываў па-рознаму. Гэта лукашыст. Я не лічу яго ані прэзыдэнтам, ані нармальным чалавекам. Чалавек, які так ганебна правёў выбары, пасадзіў усіх апанэнтаў, прайграў, як той казаў, хатняй гаспадыні і пасьля гэтага ўчыніў масавы тэрор, — для мяне як чалавек не існуе. Гэта загнаная ў кут жывёла, якая абзывае ўсіх пацукамі, а сам лётае на верталёце з аўтаматам без ражка. Усе, хто быў у войску, рагаталі са сьмеху», — сказаў Іваноў.
Сяргей Іваноў быў адзіным з дэпутатаў Дзярждумы, які прагаласаваў супраць закону, які дазваляе прызнаваць замежнымі агентамі звычайных грамадзян, якія займаюцца палітыкай, калі яны атрымліваюць падтрымку з-за мяжы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Спыніцеся!» Лукашэнка, рэагуючы на авіяцыйны скандал, заявіў, што нядобразычліўцы перайшлі да ўдушэньня