Уладзімер Макей падкрэсьліў, што «з правалам узяць з наскоку Беларусь яны ўзяліся за іншыя мэтады», яго цытуе БелТА.
«Агульнае шальмаваньне беларускага народу і дзяржавы стала звычайнай зьявай на Захадзе. Пад праваабарончай маркай Захад атакуе сувэрэнітэт нашай краіны. Хочуць зьнішчыць нашу дзяржаўнасьць і пасадзіць на трон падабраных за мяжой качак».
Паводле Макея, афіцыйны Менск разглядае згортваньне супрацоўніцтва з Эўразьвязам у пытаньнях нелегальнай міграцыі, гуманітарных праектаў і ў іншых кірунках.
«Калі на Захадзе не адумаюцца», — дадаў Макей.
Таксама ён лічыць, што на фоне ўзмацненьня жорсткасьці санкцыйнага ціску можа страціць ўсялякі сэнс далейшы ўдзел Беларусі ва «Усходнім партнэрстве».
Пры гэтым ён дадаў, што разглядаюцца і іншыя захады рэагаваньня. Макей упэўнены, што «далейшая эскаляцыя сытуацыі ні да чаго добрага не прывядзе, у пройгрышы застануцца ўсе».
Макей стаў пагражаць абмежаваньнямі, якія могуць закрануць палітычныя фонды, гуманітарныя праграмы, няўрадавыя арганізацыі, якія дзейнічаюць на тэрыторыі Беларусі.
Раніцай 26 траўня ў сваім выступе Аляксандар Лукашэнка, якога ніводная дзяржава заходняй Эўропы не прызнае легітымным кіраўніком Беларусі, заклікаў заходнія краіны «спыніцца».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Спыніцеся!» Лукашэнка, рэагуючы на авіяцыйны скандал, заявіў, што нядобразычліўцы перайшлі да ўдушэньня ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ціханоўская, Латушка і іншыя заявілі пра падрыхтоўку да новай фазы пратэсту ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Лукашэнка ня мог дзейнічаць бяз санкцыі Пуціна». Што сусьветныя СМІ пішуць пра Беларусь