Швэдзкае агенцтва па экспартных крэдытах (EKN) адклікае свае абавязаньні па гарантыях крэдытаў у рамках зьдзелкі па продажы газавых турбінаў паміж кампаніяй Siemens дзьвюм беларускім дзяржаўным кампаніям — «Менскэнэрга» і «Берасьцеэнэрга».
Рашэньне было прынятае на пасяджэньні рады дырэктараў агенцтва EKN у аўторак. Пра гэта паведамляе ТАСС са спасылкай на агенцтва ТТ.
«EKN мае шматгадовы досьвед уліку рызыкаў для правоў чалавека пры апэрацыях у праблемных краінах, — пракамэнтавала генэральная дырэктарка EKN Анна-Карын Ятко. — Мы лічым, што ў дачыненьні да гэтай зьдзелкі няма адпаведных умоў».
26 жніўня 2020 году EKN вырашыла прапанаваць крэдытныя гарантыі ў рамках угоды на два мільярды крон (каля 241 мільёнаў даляраў). Гарантыі былі абумоўленыя патрабаваньнем выкананьня правоў чалавека.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Швэцыі працягваецца скандал з крэдытаваньнем энэргетычнай праграмы Лукашэнкі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Візыт і падпісаньне кантрактаў былі ў 2019 годзе», —амбасада Швэцыі пракамэнтавала скандал з крэдытаваньнем энэргетычнай праграмы ЛукашэнкіГэтая ўгода выклікала рэзкую крытыку ў грамадзкіх і палітычных колах Швэцыі.