«Яна збольшага ў парадку, у нармальным настроі. Перабірае кнігі, карціны, хоць маляваць пакуль не зьбярэцца. Самаадчуваньне па-рознаму: бывае ціск, бывае сэрца. Настроілася, што за некалькі дзён сытуацыя ня вырашыцца і трэба набрацца цярпеньня. Вельмі сумуе па сябрах, блізкіх, па вас. Па дзічыне ў дзяржаўных навінах, сказала, не сумуе і ведаць ня хоча», — напісала Яўгенія Чарняўская на сваёй старонцы ў Facebook.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дачка Юрыя Зісера паведаміла пра блякаваньне ў Беларусі яе банкаўскіх рахункаўЯўгенія зь сям'ёй жыве ў Ізраілі і хвалюецца, што зь Беларусі пра маці не даходзіць амаль ніякай інфармацыі.
«Адвакат пад падпіскай, таму я ведаю толькі пра маміна самаадчуваньне і настрой. Пра абвінавачаньне пакуль інфармацыі няма, але з улікам, што яе не адпусьцілі да гэтага часу, баюся, можна чакаць самага кепскага. Я толькі ў курсе, што праводзіліся сьледчыя дзеяньні, але што гэта значыць — не абазнаная», — падсумавала яна.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Затрыманых у справе Tut.by прызналі палітычнымі зьняволеныміКолькасьць затрыманых у справе Tut.by наблізілася да двух дзясяткаў. Да ранейшых 15 фігурантаў, прызнаных палітвязьнямі, сёньня дадаліся яшчэ чатыры.