Міністар транспарту Вялікабрытаніі Грант Шапс адклікаў дазвол на палёты ў краіну, які дзейнічаў для беларускай авіякампаніі «Белавія». Пра гэта сам Шапс паведаміў у Твітэры.
Акрамя таго, Управа цывільнай авіяцыі Вялікабрытаніі парэкамендуе авіякампаніям пазьбягаць паветранай прасторы Беларусі «дзеля бясьпекі пасажыраў», дадаў Шапс.
Паводле яго, гэтыя захады прыняты ў адказ на прымусовую пасадку самалёта Ryanair на лётнішчы ў Менску, пасьля чаго быў затрыманы адзін з пасажыраў рэйсу — былы галоўны рэдактар тэлеграм-каналу Neхta Раман Пратасевіч.
Паведамляецца таксама, што апрача «Белавіі», авіярэгулятар Вялікабрытаніі прыпыніў дзеяньне дазволу на палёты ў краіну для ўсіх чартэрных перавозьнікаў Беларусіи
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прэзыдэнт Украіны даручыў спыніць авіязносіны зь Беларусьсю