«23 траўня беларускія ўлады недапушчальным спосабам прымусілі цывільны самалёт зьдзейсьніць аварыйную пасадку ў Менску. (…) Адзін з пасажыраў рэйсу, спадар Раман Пратасевіч, незалежны журналіст зь Беларусі, быў затрыманы беларускімі ўладамі, і яму не дазволілі сесьці ў самалёт у аэрапорце Менску, каб ляцець да месца прызначэньня. Гэта чарговая нахабная спроба беларускіх уладаў заглушыць усе галасы апазыцыі», — гаворыцца ў заяве, апублікаванай ад імя Бурэля на афіцыйным сайце Эўрапейскай рады ЭЗ.
«Зьдзяйсьняючы гэты прымусовы акт, беларускія ўлады паставілі пад пагрозу бясьпеку пасажыраў і экіпажу. Па выніках любога парушэньня міжнародных правілаў авіяцыі мусіць быць праведзена міжнароднае расьсьледаваньне гэтага інцыдэнту», — адзначае заява.
З заявай выступіла таксама амбасада Вялікабрытаніі
«Вялікабрытанія асуджае ўчорашнія дзеяньні беларускіх уладаў, якія арыштавалі журналіста Рамана Пратасевіча у выніку хітрыкаў, вымусіўшы самалёт, у якім ён знаходзіўся, прызямліцца ў Менску. Спадар Лукашэнка павінен адказаць за свае абуральныя дзеяньні.
Вялікабрытанія заклікае да неадкладнага вызваленьня спадара Пратасевіча і іншых палітычных зьняволеных, якія ўтрымліваюцца ў Беларусі. Вялікабрытанія працуе з саюзьнікамі над скаардынаваным адказам, уключаючы далейшыя санкцыі. Вялікабрытанія таксама заклікае Савет ІКАО правесьці тэрміновае пасяджэньне для разгляду пытаньня аб парушэньні рэжымам міжнародных правілаў, якія гарантуюць бясьпеку грамадзянскай авіяцыі».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дзяржсакратар ЗША аб прымусовай пасадцы самалёта ў Менску: «Нахабныя і шакавальныя дзеяньні рэжыму Лукашэнкі»У Менску ў Нацыянальным аэрапорце «Менск» 23 траўня пазаплянава сеў самалёт Атэны — Вільня, пілёты падалі аварыйны сыгнал, бо ім паступіла паведамленьне пра бомбу на борце. На распараджэньне Лукашэнкі дзеля суправаджэньня гэтага самалёта ў неба паднялі вайсковы зьнішчальнік МіГ-29.
У аэрапорце быў затрыманы 26-гадовы журналіст Раман Пратасевіч, які некалькі гадоў супрацоўнічаў зь беларускімі выданьнямі. Пазьней далучыўся да тэлеграм-каналу Nexta, быў там галоўным рэдактарам. На момант затрыманьня працаваў у камандзе тэлеграм-каналу «Беларусь головного мозга», які раней адміністраваў блогер Ігар Лосік.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Навошта ўладам так спатрэбіўся Пратасевіч? Аналіз экспэртаўСёньня сытуацыю з затрыманьнем Пратасевіча разгледзіць саміт ЭЗ.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Бацька Пратасевіча: «Як вайсковец скажу, што спэцслужбы Беларусі былі не адны»