Неадкладнага вызваленьня журналіста Рамана Пратасевіча, затрыманага ў Менску пасьля вымушанай пасадкі 23 траўня самалёта Ryanair (рэйс Атэны — Вільня), запатрабаваў афіцыйны Кіеў.
«Зноў трывожныя навіны зь Беларусі. У гэты раз у Менску затрыманы беларускі журналіст Раман Пратасевіч. Чарговая атака на свабоду слова з боку беларускай улады. Патрабуем яго неадкладнага вызваленьня. На час утрыманьня пад вартай правы затрыманага павінны быць безумоўна гарантаваныя », — заявіў прэс-сакратар МЗС Украіны Алег Нікаленка.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Улады Беларусі пасадзілі самалёт Ryanair, затрымалі блогера Рамана Пратасевіча. Галоўнае«Цалкам недапушчальным і супярэчным міжнароднаму праву» назваў тое, што здарылася, міністар замежных спраў Латвіі Эдгарс Рынкевічс. Міжнародная рэакцыя, на яго думку, павінна быць «моцнай і эфэктыўнай». Рынкевічc паведаміў, што на борце было два грамадзяніна Латвіі. Міністар патэлефанаваў часоваму паверанаму ў справах Беларусі ў Латвіі Натальлі Садоўскай і «выказаў пратэст супраць прымусовай пасадкі самалёта Ryanair ў Менску, запатрабаваў вызваліць грамадзян Латвіі і апазіцыянэра Рамана Пратасевіча».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Навошта ўладам так спатрэбіўся Пратасевіч? Аналіз экспэртаўМЗС Эстоніі назваў «шакуючым актам беларускага рэжыму» прымусовую пасадку самалёта з Пратасевічам на борце, запатрабаваў яго вызваленьня і міжнароднага расьсьледаваньня «гэтай беспрэцэдэнтнай падзеі».
Нэгатыўнае стаўленьне да дзеяньняў беларускіх уладаў выказалі таксама Нямеччына, Грэцыя, Літва, Польшча, Францыя, кіраўніцтва Эўразьвязу і NATO.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Літве пачалі дасудовае дасьледаваньне інцыдэнту з самалётам Ryanair