Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн прывітаў спыненьне агню, заявіўшы, што яно адбылося пасьля інтэнсіўных дыскусій на высокім узроўні паміж ЗША, Эгіптам, Палестынскай аўтаноміяй і іншымі краінамі Блізкага Ўсходу «з мэтай пазьбегнуць такога працяглага канфлікту, які мы бачылі ў папярэднія гады, калі пачаліся ваенныя дзеяньні».
Выступаючы незадоўга да таго, як спыненьне агню набыло моц, Байдэн прызнаў важную ролю эгіпецкага ўраду ў пасярэдніцтве, калі выпрацоўвалі пагадненьне, і сказаў, што амэрыканская дыпляматыя дзейнічала «гадзіну за гадзінай», каб спыніць ваенныя дзеяньні.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: СМІ: Кабінэт міністраў Ізраіля і ХАМАС дамовіліся спыніць агоньПалестынцы выйшлі на вуліцы сэктару Газа пасьля таго, як спыненьне агню пачало дзейнічаць 21 траўня ў 2 гадзіны ночы паводле мясцовага часу. Высокапастаўлены прадстаўнік ХАМАСу заявіў пра перамогу ў канфлікце ў сваёй прамове перад тысячамі жыхароў Газы, назваўшы ўрачыстасьць «эўфарыяй перамогі».
Дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен заявіў, што неўзабаве паедзе ў рэгіён сустрэцца зь міністрамі замежных спраў Ізраілю і Палестынскай аўтаноміі, а таксама зь іншымі лідэрамі рэгіёну.