Ужо сёньня: 100 гадоў з дня народзінаў Андрэя Сахарава

Андрэй Сахараў

Падзеі 21 траўня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

21 траўня 1921 году нарадзіўся Андрэй Сахараў, савецкі дысыдэнт і праваабаронца, акадэмік, фізык, адзін са стваральнікаў савецкай вадароднай бомбы.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 2000, Алена Бонэр: Дакумэнт з КГБ ёсьць, што КГБ — злодзеі!

Таксама ў гэты дзень

1794 — загадам Тадэвуша Касьцюшкі ўтворана Найвышэйшая нацыянальная рада Рэчы Паспалітай — галоўны заканадаўчы і адміністрацыйна-выканаўчы орган паўстаньня 1794 году.

У нашых беларускіх шыротах час рухаецца сваім, пакручастым шляхам. У 1970-я, гады майго студэнцтва, мы мусілі ведаць, што Касьцюшка — паляк і герой зусім ня нашай гісторыі. (Дарэчы, сам ён у жыцьцяпісе адназначна засьведчыў: «Нарадзіўся я ліцьвінам».) «Нашым» быў Сувораў, войскі якога патапілі паўстаньне 1794 году ў крыві.

Доўгі час адзіным помнікам паўстанцкаму правадыру ў Беларусі быў створаны Алесем Шатэрнікам бюст, які месьціцца на тэрыторыі амбасады ЗША.

Цяпер у Марачоўшчыне — адноўленай сядзібе Касьцюшкаў каля Косава — адчынены музэй, а ў 2018-м герой вярнуўся на радзіму ў бронзе. Аўтарам велічнага помніка, на які зьбіралі грошы ўсёй беларускай грамадой, стаў скульптар Гэнік Лойка. На год раней паводле ягонага ж праекту помнік Тадэвушу Касьцюшку ўсталявала ў Залятурне Беларускае аб’яднаньне ў Швайцарыі на чале з Алесем Сапегам.

Магчыма, мы дажывем да таго дня, калі ў гонар Касьцюшкі будзе пераназваная менская сувораўская вучэльня.

Уладзімер Арлоў, «Імёны Свабоды», 4-е выданьне, 2020, с. 26–27

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Нью-Ёрку ўсталююць бюсты Касьцюшку і Каліноўскаму. Іх аўтар прайшоў праз Акрэсьціна

1804 — у Парыжы адкрыліся могілкі Пэр-Ляшэз, на якіх пазьней былі пахаваныя і дзеячы беларускай эміграцыі, у тым ліку і прэзыдэнт Рады БНР Мікола Абрамчык.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пяць прэзыдэнтаў зь Беларусі. Падкаст Уладзімера Арлова

1864 — Расея абвяшчае канец расейска-чаркескай вайны, у выніку якой шмат чаркесаў пакінула свой паняволены край. 21 траўня адзначаецца сярод чаркесаў як Дзень жалобы.

1900— Расейская імпэрыя анэксавала Маньчжурыю.

1904 — заснаваная Міжнародная фэдэрацыя футболу (FIFA).

1944 — на плебісцыце ў Ісьляндыі жыхары вострава падтрымалі рашэньне парлямэнту аб аддзяленьні ад Даніі. Незалежнасьць краіны была абвешчаная 17 чэрвеня.

1982 — Фолклэндзкая вайна: Вялікая Брытанія пачала высадку марскога дэсанту на Фолклэндах.

1991 — Вярхоўны Савет БССР адмаўляецца ўнесьці ў парадак дня сэсіі прапанову Апазыцыі БНФ аб абвяшчэньні незалежнасьці — наданьні Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце статусу канстытуцыйнага закону. Праз два месяцы прапанова будзе прынятая.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Зянон Пазьняк: “Гэтыя дні сталі для Беларусі гістарычнымі”

2006 — У Чарнагорыі праведзены рэфэрэндум аб яе дзяржаўнай самастойнасьці.

У гэты дзень нарадзіліся

1894Мікалай Галадзед, беларускі камуністычны дзяяч.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларускі галадамор. 10 фактаў пра голад у БССР у 30-х і 40-х гадах

1898Канстанцін Кіслы, беларускі музыкант, кампазытар, дырыжор.

1939Валянціна Петрачкова, беларуская актрыса.

У памяці

1960Юры Рэрых, расейскі ўсходазнаўца, лінгвіст, філёляг, мастацтвазнаўца, этнограф, падарожнік, прафэсар, дырэктар Інстытуту гімалайскіх дасьледаваньняў «Урусваці».

1983 — мітрапаліт Андрэй (Аляксандар Крыт), рэлігійны дзеяч беларускай эміграцыі.