Пэтыцыю маюць адправіць у Камітэт дзяржаўнага кантролю і Міністэрства інфармацыі.
У пэтыцыі гаворыцца, што на працягу апошняга году Tut.by пастаянна сутыкаўся з ціскам дзяржавы. У сьнежні 2020 года рашэньнем Эканамічнага суду Менску партал пазбавілі статусу СМІ. Журналісты выданьня неаднаразова затрымліваліся падчас выкананьня сваіх службовых абавязкаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 13 затрыманых, дзіўная справа з ПВТ. Што адбываецца вакол Tut.by — у пытаньнях і адказахАкрамя таго, ініцыятыва «Честные люди» склала зварот, які можна адправіць у Міністэрства інфармацыі і Генэральную пракуратуру. У ім утрымліваецца патрабаваньне «неадкладна адкрыць доступ да парталу і ўсіх яго сэрвісаў, вызваліць супрацоўнікаў парталу на падставе таго, што гэтыя дзеяньні дзяржаўных органаў перашкаджаюць рэалізацыі базавых правоў і свабод грамадзян Рэспублікі Беларусь».
Адправіць зварот можна праз форму на сайтах Мінінфарму і Генпракуратуры.
18 траўня ў кватэры рэдактараў і журналістаў Tut.by, а таксама ў цэнтральны і рэгіянальныя офісы мэдыяпарталу і афіляваных зь ім сайтаў прыйшлі сілавікі з ператрусамі, у выніку якіх канфіскоўвалі тэхніку і іншыя рэчы. Шэраг супрацоўнікаў былі затрыманыя, месцазнаходжжаньне некаторых дагэтуль невядомае.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «А цяпер — мы, БЕЛАРУСЫ». 10 важных фактаў пра Юлію Чарняўскую