«Мяркую, што рэфэрэндум не справакуе новую хвалю пратэставай актыўнасьці. Па сутнасьці справы, спробы такія робяцца, у тым ліку з-за мяжы, і зьбеглымі грамадзянамі нашай краіны, заклікі разносяцца, але яны не знаходзяць асаблівай падтрымкі сярод насельніцтва», — цытуе словы кіраўніка адміністрацыі расейскае агенцтва ТАСС.
Сергяенка паведаміў, што грамадзка-палітычная сытуацыя ў Беларусі стабілізавалася, але па-ранейшаму захоўваюцца рызыкі і пагрозы яе дэстабілізацыі.
«Многія пагрозы носяць досыць схаваны характар. Але для гэтага ў нас у краіне ёсьць падрыхтаваныя людзі і спэцыялісты, якія займаюцца імі на стадыі падрыхтоўкі магчымых правакацый і злачынстваў», — адзначыў ён.
Сергяенка лічыць, што «выключаць нельга нічога».
Па словах кіраўніка Адміністрацыі, трэба быць гатовымі да любых правакацый і спыненьня любых замахаў на «канстытуцыйны лад Беларусі, жыцьцё кіраўніка дзяржавы і вышэйшых службовых асоб».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Стан Пуціна вельмі кепскі. Лукашэнка спадзяецца яго перажыць», — расейскі палітоляг Салавей ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Фядута паведаміў у лісьце, што дае паказаньні і прызнае сябе ўдзельнікам змовы ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Які прэзыдэнт — такія і тэрарысты». Латушка пра «дзяржаўны пераварот» у Беларусі і новыя акцыі пратэсту ў Дзень Перамогі