19 траўня на дарозе Р67 паміж Барысавам і Беразіно паваліўся мост праз раку Рован.
Паводле відавочцаў, мост каля вёскі Сяменькавічы ня вытрымаў нагрузкі ад шматтоннага грузавіка МАЗ, які праяжджаў па ім, паведамляе ex-press.by. У выніку здарэньня аўтамабіль страціў адзін з двух задніх мастоў. Паводле папярэдняй інфармацыі, кіроўца не пацярпеў.
Як паведамляе БЕЛТА, паводле папярэдняй інфармацыі, пашкоджаныя два аўтамабілі, легкавы і грузавы. Пацярпелых няма.
З прычыны інцыдэнту рух па дарозе заблякаваны. Арганізаваны часовы аб'езд аварыйнага ўчастку для аўтамабіляў агульнай масай да 20 тон па дарогах Н23642 і Н8108. Перапрабег складзе 8 км.