Асуджаную журналістку Tut.by Барысевіч перавялі ў гомельскую калёнію за некалькі дзён да вызваленьня

Кацярына Барысевіч у судзе. Люты 2021 году.

Рпней Кацярыну Барысевіч перавялі з Жодзінскага СІЗА ў Магілёў. А цяпер яе даставілі ў жаночую калёнію ў Гомлі, паведаміў Tut.by.

Тэрмін зьняволеньня журналісткі заканчваецца 19 траўня.

Кацярыну Барысевіч і лекара БСМП Арцёма Сарокіна затрымалі 19 лістапада 2020 году. Іх абвінавацілі ў разгалошваньні мэдычнай таямніцы, што, на думку Генпракуратуры, пацягнула за сабой цяжкія наступствы.

13 лістапада 2020 году пад аўтарствам Кацярыны Барысевіч выйшаў артыкул, у якім са спасылкай на мэдычныя дакумэнты і камэнтар лекара сьцьвярджалася, што ў крыві Рамана Бандарэнкі не было выяўлена этанолу. Аляксандар Лукашэнка перад гэтым заявіў, што пабіты да сьмерці хлопец быў п’яны.

2 сакавіка Кацярыне Барысевіч прысудзілі 6 месяцаў пазбаўленьня волі. Прысуд абскардзіла пракуратура, але беспасьпяхова.

Лекара Арцёма Сарокіна асудзілі на два гады калёніі з адтэрміноўкай на адзін год.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Каля 100 беларускіх журналістаў заклікалі ўлады спыніць «паляваньне на ведзьмаў»

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Цытаты праз краты. «Мы ўсе зможам свабодна дыхаць»
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Пачатак будзе тады, калі ўсё гэта скончыцца». Вялікая размова з Марынай Золатавай