«Намі ўстаноўленыя зьвесткі пра яшчэ жывых нацысцкіх злачынцаў, якія лічыліся ў сьпісах і бралі ўдзел у дзейнасьці карных батальёнаў. У першую чаргу літоўскіх батальёнаў СС і Арміі Краёвай. Зараз рыхтуюцца адпаведныя матэрыялы і будзе накіравана даручэньне аб аказаньні прававой дапамогі ў гэтыя дзяржавы для таго, каб адпаведныя праваахоўныя органы правялі з гэтымі асобамі (а яны яшчэ жывыя, нам вядома іх месца жыхарства) працэсуальныя дзеяньні ў рамках крымінальнай справы аб генацыдзе», — дадаў Андрэй Швед.
Ён нагадаў, што генацыд ня мае тэрміну даўніны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Каго яднае вайна? Тлумачэньні сацыёлягаДля чаго пракуратура завяла справу аб генацыдзе беларускага народу?
— Я мяркую, што сэнс гэта ініцыятывы — выявіць калябарантаў, якія пасьля вайны зьехалі за мяжу, паказаць іх сувязі з заходнімі інстытуцыямі, прынамсі, з ЦРУ, – мяркуе сацыёляг Аляксей Ластоўскі. – Паколькі архівы ЦРУ тых часоў былі нядаўна апублікаваныя, гэта дае магчымасьць для гістарычных дасьледаваньняў. Гэта можа быць выкарыстана ў палітычнай гульні. Беларускія ўлады абвінавачваюць пратэстоўцаў у тым, што яны зьяўляюцца нашчадкамі калябарантаў. Гэта кладзецца ў кансьпіралягічную вэрсію, паводле якой беларускія пратэсты інсьпіраваныя замежнымі дзяржавамі і іх спэцслужбамі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Не спадкаемцам фашызму мяне судзіць». Лукашэнка адрэагаваў на заяву адвакатаў у пракуратуру Нямеччыны