Чытачы Свабоды паведамляюць пра затрыманьне некалькіх раварыстаў на Цнянскім вадасховішчы ў Менску.
Паводле розных зьвестак, затрымалі больш як 10 чалавек і на чатырох мікрааўтобусах павезьлі ў Савецкае РУУС «для высьвятленьня». Вядома, што затрыманыя — удзельнікі MINSK FIXED GEAR. Сёньня ў гэтым месцы павінен быў адбыцца Toure de Tsna.
Раней карыстальнік Twitter паведамляў пра тое, што адзін з раварыстаў быў затрыманы нібыта за «няправільную» вопратку. Пазьней стала вядома, што гэта была фуболка «АнтиЛукашенко».
«Вясна» паведамляе імёны некаторых затрыманых.