Міжнародны саюз біятляністаў вырашыў не праводзіць у 2022 годзе этап Кубку сьвету IBU па біятлёне ў Менску, цытуе sputnik паведамленьне арганізацыі.
Спаборніцтвы павінны былі адбыцца ў Раўбічах, аднак у IBU перагледзелі графік стартаў сэзону 2021/2022.
«Рашэньне аб пераносе мерапрыемства было прынятае Выканаўчым камітэтам у сьвятле бягучай сытуацыі ў Беларусі і для таго, каб арганізацыйныя камітэты, нацыянальныя фэдэрацыі і іх каманды змаглі скласьці свае пляны», — гаворыцца ў паведамленьні.
- раней зь Менску быў перанесены чэмпіянат сьвету па хакеі
- Міжнародны саюз сучаснага пяціборства перанёс зь Менску чэмпіянат сьвету па пяціборстве і лазэрнаму бегу
- перанесены камандны чэмпіянат Эўропы па настольным тэнісе
- у лютым сёлета дказныя за спорт міністры краінаў Эўразьвязу зьвярнуліся ў Эўракамісію з прапановай не праводзіць міжнародныя спаборніцтвы ў краінах, дзе парушаюцца правы чалавека.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чэмпіянат сьвету ў хакеі — 2021 пройдзе ў Рызе