У суботу раніцай у сталічнай акрузе Калюмбія паведамлялі аб адсутнасьці бэнзіну чатыры заправачныя станцыі зь пяці. Раней, у пятніцу ўвечары, бяз паліва ў сталіцы ЗША заставаліся 88% аўтазаправак. На гэта зьвяртае ўвагу «Голас Амэрыкі».
Абвінавачаная ў атацы хакерская група DarkSide заявіла аб узломе сетак яшчэ чатырох арганізацый, уключаючы даччыную кампанію Toshiba ў Нямеччыне.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У ЗША пасьля хакерскай атакі на паліваправод пачаўся дэфіцыт бэнзынуПрадстаўнік Colonial Pipeline заявіў, што абставіны ўзлому сыстэмы пакуль не ўстаноўленыя. Па трубаправодзе працягласьцю 8900 км штодня транспартуюцца сотні мільёнаў літраў галёнаў бэнзіну, дызэльнага і авіяцыйнага паліва, што паступаюць з нафтаперапрацоўчых заводаў Тэхасу на рынкі Ўсходняга ўзьбярэжжа ЗША.