Пра гэта паведамляе Бі-Бі-Сі, адзначаючы, што ізраільска-палестынскі канфлікт на гэтым тыдні — найбольш гвалтоўны і крывавы з 2014 году.
Раней 15 траўня авіяўдар Ізраілю зьнішчыў шматпавярховік, у якім былі разьмешчаныя арганізацыі СМІ, у тым ліку The Associated Press і «Аль-Джазіра», а таксама шэраг офісаў і кватэраў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ізраільская армія правяла буйнамаштабную апэрацыю супраць ХАМАСАгенцтва AP заявіла, што авіяўдар адбыўся прыблізна праз гадзіну пасьля таго, як ізраільскія сілы загадалі людзям эвакуавацца з будынка. Генэральны дырэктар AP Гэры Пруйт заявіў: «Гэта надзвычай трывожнае разьвіцьцё падзей. Мы ледзь пазьбеглі страшных выпадкаў гібелі. Унутры будынка знаходзіўся дзясятак журналістаў AP і фрылансэраў і, на шчасьце, мы змаглі іх своечасова эвакуаваць».
У заяве, распаўсюджанай неўзабаве пасьля гэтага, ізраільскія вайскоўцы паведамілі, што ў будынку знаходзіўся адзін са штабоў палестынскай групоўкі ХАМАС.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Гісторыя палестынска-ізральскага канфлікту. Тлумачым у 10 пунктахТым часам у Тэль-Авіў прыбыў амэрыканскі пасланьнік Хады Амр для перамоваў з бакамі канфлікту аб яго дээскаляцыі.