Пра гэта паведамляе казаская служба Радыё Свабода.
Ператрус і затрыманьне прайшлі 15 траўня, паведаміла журналістам яго жонка. Які менавіта запіс мог стаць падставай для крымінальнага перасьледу — невядома. Усе паведамленьні з акаўнту былі выдалены з прычыны пагрозаў, якія паступалі на адрас блогера.
Енсебек — актывіст грамадзянскага руху Oyan, Qazaqstan («Прачынайся, Казахстан!»), які выступае за палітычныя рэформы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Казахстане затрымалі людзей на месцы анансаваных пратэстаўЧастка запісаў Qaznews24 актыўна абмяркоўваліся ў сеціве. Напрыклад, пра тое, што духоўнае кіраўніцтва мусульман Казахстану прапанавала прысвоіць статус бога былому прэзыдэнту Нурсултану Назарбаеву і замацаваць гэта ў канстытуцыі, а таксама аб тым, што МУС распрацоўвае законапраект, які забараняе казахстанцам выяжджаць за мяжу больш за адзін раз на год. Пры гэтым у профілі было ўказана, што матэрыялы ня маюць дачыненьня да рэальнасьці, а любое супадзеньне з рэальнасьцю зьяўляецца выпадковым.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Нурсултан Назарбаеў адмовіўся ад яшчэ адной пасады