Падзеі 16 траўня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Дзень у гісторыі
1674 — Ян Сабескі быў абраны каралём польскім і вялікім князем літоўскім.
1686 — паміж Расеяй і Рэччу Паспалітай падпісаны «вечны мір», Расея атрымала Смаленшчыну, Чарнігаўшчыну і Кіеў.
1804 — Напалеон I быў абвешчаны імпэратарам.
1889 — упершыню апублікавалі паэму «Тарас на Парнасе» (у газэце «Минский листок»). Паэма была напісаная, найбольш верагодна, у 1850-я. Аўтарам паэмы лічыцца Канстанцін Вераніцын.
1986 — у Горадні быў адкрыты Дом-музэй Максіма Багдановіча.
У гэты дзень нарадзіліся
1755 — Ян Непамуцэн Касакоўскі, дзяржаўны й рэлігійны дзяяч ВКЛ.
1911 — Васіль Вітка, клясык беларускай дзіцячай літаратуры.
1955 — Вольга Корбут, гімнастка, чатырохразовая алімпійская чэмпіёнка.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Усе ўсё ведалі». Сьледам за алімпійскай чэмпіёнкай Корбут былыя гімнасткі кажуць пра дамаганьні трэнэра1957 — Юры Шаўчук, расейскі паэт і рок-музыка.
У памяці
1926 — Казімер Сваяк, беларускі каталіцкі сьвятар, нацыянальны дзяяч, паэт.
1979 — Яўсей Канчар, беларускі палітычны дзяяч, гісторык, публіцыст, вучоны ў галіне эканамічнай геаграфіі, адзін з арганізатараў Усебеларускага зьезду 1917 году.