У суботу 15 траўня над ёй і яшчэ некалькімі затрыманымі пройдзе суд. Адваката да журналісткі так і не дапусьцілі, паведамляе Tut.by.
Позна ўвечары некаторых затрыманых студэнтаў сталі адпускаць. Суд у іх адбудзецца ў сераду, 19 траўня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Усе трымаюцца годна». Як 12 чалавек судзяць у «справе студэнтаў»У будынку суду Кастрычніцкага раёну Менску ў пятніцу пачаўся суд над групай студэнцкіх актывістаў. Іх абвінавачваюць у арганізацыі акцый пратэсту ў студэнцкім асяродзьдзі Менску пасьля сфальшаваных выбараў прэзыдэнта 2020 году.
На лаву падсудных трапілі 12 чалавек. Сярод іх студэнты розных ВНУ Менску, актывістка «Моладзевага блёку» Алана Гебрэмарыям і выкладчыца БДУІР Вольга Філатчанкава, якая ўдзельнічала ў страйку супрацоўнікаў унівэрсытэту і была адной з удзельніц відэазвароту да беларусаў супраць гвалту. Усе яны прызнаныя беларускім праваабарончым супольнасьцю палітвязьнямі і знаходзяцца пад вартай з 12 лістапада 2020 году.
Да будынку суду прыйшло шмат людзей. Сваякоў (па двое на кожнага абвінавачанага) прапусьцілі ў будынак суду за некалькі хвілін да пачатку працэсу. У залю ўвайшло каля 25 чалавек, яшчэ прыкладна 40 засталіся ў калідоры. Журналісты некалькі разоў зьвярталіся з просьбай даць ім магчымасьць выканаць свае прафэсійныя абавязкі, аднак у залю суду нікога зь іх не прапусьцілі.