Урад Расеі ўключыў ЗША і Чэхію ў сьпіс так званых недружалюбных дзяржаваў.
Распараджэньне апублікавана ў пятніцу, 14 траўня.
Упершыню гэты тэрмін зьявіўся ў расейскім заканадаўстве ў красавіку. Тады Ўладзімір Пуцін падпісаў указ, згодна зь якім «недружалюбным дзяржавам» можна забараняць наймаць на тэрыторыі Расеі грамадзянаў іншых краінаў у свае дыпляматычныя прадстаўніцтвы.
Згодна з дакумэнтам, Чэхіі дазволена зараз наймаць у дыппрадстаўніцтва 19 чалавек, ЗША — ніводнага. Гэта абмежаваньне не тычыцца акрэдытаваных дыпляматаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чэхія запатрабуе ад Расеі мільярд крон за выбухі ў ВэрбеціцахМногія замежныя амбасады, консульства і культурныя цэнтры, якія працуюць у Расеі, наймаюць мясцовых супрацоўнікаў, замест таго каб акрэдытоўваць дыпляматаў або тэхнічных супрацоўнікаў. Часьцей за ўсё гаворка ідзе пра справаводаў, сакратарах, лекарах, дарадцах.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расея карае эўрапейскія дзяржавы за салідарнасьць з Чэхіяй. Восем дыпляматаў маюць пакінуць Маскву