У апэрацыі ўзялі ўдзел 160 самалётаў. На працягу 40 хвілін яны адначасова атакавалі 150 аб’ектаў. Мэтай удараў былі тунэлі, якія ХАМАС выкарыстоўвае для хованкі і транспарту.
Наземныя падразьдзяленьні на тэрыторыю Газы ня заходзілі. Прадстаўнік Арміі абароны Ізраілю заявіў, што ў вайскоўцаў ёсьць пляны магчымай наземнай апэрацыі, але дэталяў не ўдакладняў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Амбасадар Ізраілю просіць Беларусь асудзіць ракетныя абстрэлы з боку палестынцаўХАМАС адказаў на атаку ізраільскай арміі ракетнымі абстрэламі прымежнай тэрыторыі.
Канфлікт паміж Ізраілем і Палестынскай аўтаноміяй рэзка абвастрыўся 10 траўня. За гэты час з сэктару Газа па тэрыторыі Ізраілю было выпушчана больш за паўтары тысячы ракет. Частку зь іх перахапіла сыстэма супрацьракетнай абароны «Жалезны купал». Загінулі восем чалавек, у тым ліку адно дзіця.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Ізраілі ў выніку абстрэлу з паласы Газы загінула жанчына зь БеларусіПаводле зьвестак палестынскага боку, у выніку абстрэлаў загінулі больш за 100 чалавек, сярод якіх 27 — дзеці. Каля 600 чалавек атрымалі раненьні. Ізраіль сьцьвярджае, што ХАМАС разьмяшчае свае абʼекты ў жылых кварталах, ствараючы пагрозу для насельніцтва.
На вуліцах шэрагу ізраільскіх гарадоў са зьмяшаным габрэйска-арабскім насельніцтвам былі сутыкненьні, якія суправаджаліся падпаламі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Гісторыя палестынска-ізральскага канфлікту. Тлумачым у 10 пунктахМіжнародная супольнасьць заклікае спыніць гвалт. Злучаныя Штаты падтрымалі права Ізраіля на самаабарону.
Становішча ў рэгіёне абвастрылася ў пачатку траўня праў магчымае высяленьне некалькіх арабскіх семʼяў з раёну Ўсходняга Ерусаліму. Такое рашэньне прыняў ізраільскі суд. Гэта выклікала незадаволенасьць палестынцаў. 7 траўня, пасьля вячэрняй малітвы яны сталі закідваць паліцыянтаў камянямі, бутэлькамі і кавалкамі арматуры. Рашэньне суду аб законнасьці высяленьня палестынцаў адклалі, але сутыкненьні працягнуліся.