«Пасьля прэзыдэнцкіх выбараў у жніўні 2020 году больш за 350 супрацоўнікаў сродкаў масавай інфармацыі былі затрыманыя і, у некаторых выпадках атрымалі траўмы пасьля нападу прадстаўнікоў праваахоўных органаў падчас выкананьня сваіх прафэсійных абавязкаў і асьвятленьня акцый пратэсту ў Менску і іншых частках краіны», — напісала Рыбэйру ў справаздачы, якая датычыць пэрыяду ад 20 сьнежня 2020-га да 13 траўня 2021-га. — Мяне асабліва турбуе тое, што некалькі журналістаў і прадстаўнікоў грамадзкіх арганізацый у сродках масавай інфармацыі апынуліся за кратамі альбо ўсё яшчэ знаходзяцца пад арыштам у цяжкіх крымінальных справах».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Спыніць паляваньне на ведзьмаў». Адкрыты зварот журналістаў да ўладаў накіравалі ў дзяржаўныя ўстановы, пад ім 152 подпісыРыбэйру адзначыла, што яна некалькі разоў выказвала беларускім уладам гатоўнасьць аказаць дапамогу ў вырашэньні праблемных пытаньняў свабоды СМІ ў Беларусі.
«На жаль, мае спробы ўстанавіць непасрэдны кантакт зь міністрам замежных спраў пакуль ня мелі посьпеху, і я выкарыстоўваю сёньняшнюю справаздачу, каб заклікаць улады ў Беларусі перагледзець усе справы журналістаў за кратамі ў разумны тэрмін і вызваліць іх», — заявіла Рыбэйру.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Журналісту Андрэю Аляксандраву яшчэ на месяц працягнулі тэрмін утрыманьня пад вартайДа свайго прызначэньня прадстаўніцай АБСЭ ў пытаньнях свабоды СМІ ў сьнежні 2020 Тэрэза Рыбэйру была дзяржаўным сакратаром у замежных справах і супрацоўніцтве ў Міністэрстве замежных спраў Партугаліі, адначасова займаючы пасаду прэзыдэнта Нацыянальнай камісіі правоў чалавека.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Новым прадстаўніком АБСЭ ў пытаньнях свабоды СМІ стала партугальская дыпляматка