«Мы робім Канстытуцыю будучыні нашай дзяржавы. І калі мы хочам, каб дзяржава была шчырай, сумленнай і справядлівай, такая мусіць быць Канстытуцыя, і прыняцьце яе мусіць быць такім самым. Калі людзі падтрымаюць новы праект Канстытуцыі — быць гэтай Канстытуцыі. Не падтрымаюць — у нас жа Канстытуцыя ёсьць. Але трэба зрабіць так, каб людзі падтрымалі наш праект новай Канстытуцыі. А каб падтрымалі, яна павінна адпавядаць запатрабаваньням гэтых людзей», — сказаў сярод іншага Лукашэнка.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Канстытуцыйная рэформа ці канстытуцыйная пастка? У часткі беларусаў могуць забраць права галасаваць«Я хачу, каб вы ведалі маю пазыцыю, што на гэтым этапе я практычна ня ўмешваюся ў працу Канстытуцыйнай камісіі. Калі праект абноўленай Канстытуцыі будзе падрыхтаваны, тады зьбяромся і будзем чытаць паартыкульна, асабліва зьвяртаючы ўвагу на навацыі. Я буду выказваць сваю думку. Вы свае выкажаце ў праекце. Але гэта ня значыць, што ўсё будзе аднагалосна — хто-небудзь з чальцоў камісіі не пагодзіцца з навацыямі, іншыя органы пасьля азнаямленьня могуць унесьці нейкія прапановы; грамадзяне, калі вынесем на абмеркаваньне»,— дадаў Лукашэнка.
Паводле Лукашэнкі, Канстытуцыя — «асноўная канструкцыя нашай дзяржавы», і нельга дапусціць, каб тыя ці іншыя зьмены ўносіліся ў папулісцкіх мэтах.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка падпісаў указ аб Канстытуцыйнай камісіі: у ёй 36 чалавек, старшыня — Міклашэвіч«Вось правялі пасяджэньне Канстытуцыйнай камісіі, Канстытуцыю нейкую намалявалі. Для таго, каб яе прапхнуць на рэфэрэндуме, яшчэ ўкруцілі туды некалькі папулярных фразаў і пачалі на гэтым разгортваць агітацыйную кампанію. Не павінна так быць ні ў якім разе», — папярэдзіў ён.
Старшыня Канстытуцыйнага суду і кіраўнік канстытуцыйнай камісіі Пётар Міклашэвіч удакладніў, што агулам заплянавана шэсьць пасяджэньняў, падчас якіх будуць «старанна прааналізаваныя тысячы зваротаў і прапановаў па зьменах у Асноўны закон».
«Важнейшая задача перад канстытуцыйнай камісіяй — знайсьці аптымальны варыянт пераразмеркаваньня ўладных паўнамоцтваў паміж прэзыдэнтам, урадам і парлямэнтам пры захаваньні прэзідэнцкай формы кіраваньня. У працэсе такога пераразьмеркаваньня важна, з аднаго боку, захаваць моцную прэзыдэнцкую ўладу, а з другога — павялічыць актыўнасьць ураду і парлямэнту», — адзначыў Пётар Міклашэвіч.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Канстытуцыйнай камісіі, скліканай Лукашэнкам, ня хочуць мяняць форму кіраваньня Беларусі з прэзыдэнцкай на іншуюУ склад «канстытуцыйнай камісіі» ня ўключаны ніводзін прадстаўнік палітычных рухаў і грамадзянскіх ініцыятываў, крытычна настроеных да цяперашняга рэжыму.
У сваю чаргу кіраўнікі розных узроўняў выказваюцца, што беларускаму грамадзтву не патрэбны зьмены ў Асноўны закон, асабліва што тычыцца прэзыдэнцкай формы кіраваньня.