Міністар здароўя Беларусі Дзьмітры Піневіч расказаў у інтэрвію sb.by, ці вядуцца перамовы з вытворцамі вакцынаў Moderna і Pfizer. Ён адказаў, што эфэктыўнасьцю гэтыя вакцыны супастаўныя са Sputnik V ці нават горшыя, але значна даражэйшыя.
«Каб прышчапіць мільён чалавек, трэба патраціць 20 мільёнаў даляраў. Бо два кампанэнты вакцыны Sputnik V, хай мы купляем яе ці разьліваем у сябе, каштуюць 20 даляраў. А ўявіце, колькі сродкаў пойдзе на куплю прэпаратаў за 30, 60 даляраў».
Цяпер, паводле Піневіча, міністэрства спрабуе сабраць інфармацыю аб тым, колькі чалавек хочуць зрабіць прышчэпку за свой кошт. Разам з тым ён думае, што ў краіне вельмі невялікая колькасьць людзей, гатовых на такую прышчэпку, «асабліва калі ёсьць эфэктыўная і якасная бясплатная вакцына».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Больш за 400 тысяч беларусаў запісаліся ў чаргу на прышчэпку ад COVID-19Цана вакцыны AstraZeneca такая ж, як і ў расейскага прэпарату, але Піневіча насьцярожваюць публікацыі пра ўскладненьні пры ўжываньні гэтай вакцыны.
Ён таксама дадаў, што ў канцы траўня ў Беларусь паставяць 300 000 доз для 150 000 чалавек кітайскай вакцыны Vero Cell.
Расейскай вакцыны, якой прышчапляюць у Беларусі, няма пакуль у сьпісе вакцын, рэкамэндаваных Сусьветнай арганізацыяй аховы здароўя, а таксама ў сьпісе Эўразьвязу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чаму нельга прапускаць другую прышчэпку ад COVID-19 ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Уезд у Эўразьвяз могуць дазволіць тым, хто прышчапіўся ўхваленымі вакцынамі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Інфэкцыяніст Мікіта Салавей: У Беларусь чакаюцца пастаўкі вакцыны ад Pfizer/BioNTech