Праваабаронца: Свабода ад катаваньняў – абсалютнае права

Your browser doesn’t support HTML5

Праваабаронца цэнтру «Вясна» Натальля Сацункевіч атрымала ў Празе ўзнагароду чэскай грамадзкай арганізацыі «Чалавек у нядолі» Homo Homini за чатырох зьняволеных паплечнікаў — Марфу Рабкову, Андрэя Чапюка, Леаніда Судаленку і Тацяну Ласіцу. Сацункевіч расказвае пра велізарную колькасьць валянтэраў «Вясны» за апошні год, тлумачыць крытэры для прызнаньня палітвязьнямі і апісвае судовы працэс, на якім хацела б выступіць.