Сацыяльная сетка будзе прапаноўваць карыстальнікам адрэдагаваць паведамленьні, перадае «Голас Амэрыкі».
Twitter абвясьціў аб зьяўленьні новай функцыі, якая можа распазнаць шкодныя або абразьлівыя твіты і будзе прапаноўваць карыстальнікам пераканацца, што яны сапраўды хочуць апублікаваць яго.
«Людзі прыходзяць у Твітэр, каб пагаварыць пра тое, што адбываецца, і часам размовы пра рэчы, якія нас хвалююць, могуць стаць напружанымі, і людзі кажуць рэчы, пра якія яны могуць пазьней пашкадаваць», — паведаміла кампанія ў сваім блогу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Twitter заблякаваў акаўнты з рэтрансьляцыяй сайту Дональда Трампа«Вось чаму ў 2020 годзе мы тэставалі падказкі, якія прапаноўвалі людзям зрабіць паўзу і паўторна вывучыць патэнцыйна шкодны або абразьлівы адказ, перш чым націснуць кнопку „Даслаць“», — патлумачылі ў кампаніі.
Сказ гучыць так: «Ці хочаце вы перагледзець гэта, перш чым твітнуць?»
Пасьля гэтага карыстальнікі могуць адправіць, адрэдагаваць або выдаліць допіс.
Твітэр не ўдакладніў, што будзе лічыцца «патэнцыйна шкодным або абразьлівым» кантэнтам.