Генэральная пракурорка Ўкраіны Ірына Венядзіктава паведаміла, што ў дачыненьні да палітыка вылучылі падазрэньне ў дзяржаўнай здрадзе. Месцазнаходжаньне Медзьведчука невядомае.
Генпракурорка не назвала ў паведамленьні ў фэйсбуку прозьвішчы Медвядчука, пазначыўшы яго як «народнага дэпутата М». — аднак зь яе запісу відавочна, што гаворка ідзе менавіта пра аднаго зь лідэраў партыі «Апазыцыйная плятформа — За жыцьцё». Тое, што крымінальная справа распачатая менавіта супраць Медзьведчука, пацьвярджаюць таксама крыніцы выданьня «Ўкраінская праўда». Падазраваным зьяўляецца таксама яшчэ адзін дэпутат Вярхоўнай Рады — Тарас Казак.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Стан Пуціна вельмі кепскі. Лукашэнка спадзяецца яго перажыць», — расейскі палітоляг СалавейЯк піша генпракурорка, падазраваным ставіцца ў віну, у прыватнасьці, замах на разрабаваньне нацыянальных багацьцяў у анэксаваным Крыме, у тым ліку «перадача каштоўных дакумэнтаў, якія тычацца рэсурсаў ўкраінскіх нетраў» і прызнаньне Крыму «часткай замежнай дзяржавы».
Ператрусы ў кіеўскім доме Медзьведчука праводзяцца Службай бясьпекі Ўкраіны пры ўдзеле спэцназу «Альфа». Як паведамляецца, у гэтым доме палітык жыве з сям’ёй на час рамонту яго загараднага дому.
Віктар Медзьвядчук — кіраўнік грамадзкага руху «Ўкраінскі выбар — права народу», старшыня палітычнай рады партыі «Апазыцыйная плятформа — За жыцьцё», лідэр фракцыі партыі ў Вярхоўнай Радзе Ўкраіны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кіеў увёў санкцыі супраць Медведчука. Ці зачэпяць абмежаваньні ягонага беларускага партнэра?У лютым сёлета ўкраінскія ўлады ўвялі санкцыі адносна маёмасьці Медзьвядчука.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Спэцслужбы Ўкраіны праводзяць ператрусы ў офісах руху «кума Пуціна»У сакавіку Служба бясьпекі Ўкраіны правяла ператрусы ў офісах руху «Ўкраінскі выбар — права народу», кіраваным Медзьведчуком
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ва Ўкраіне заблякавалі тры прарасейскія тэлеканалы, зьвязаныя з атачэньнем кума Пуціна МедзьведчукаМедзьвядчук — адзін зь нешматлікіх украінскіх палітыкаў, які пасьля 2014 году неаднаразова сустракаўся з Пуціным.
Беларускія выданьні і траставыя рахункі
Паводле падатковай дэклярацыі за 2020 год, Віктар Медзьвядчук разам са сваёй жонкай Аксанай Марчанкай трымае частку сваіх грошай у беларускім «Абсалютбанку», які належыць бізнэсоўцу Мікалаю Вараб’ю. А зь мінулага году ў гэтай фінансавай установе Медзьвядчук і Марчанка адкрылі два рахункі траставага фонду, з чаго вынікае, што за некалькі месяцаў да ўвядзеньня ўкраінскімі ўладамі санкцый супраць яго яны перадалі свае правы на кіраваньне шматлікім бізнэсам, раскінутым па большай частцы афшорных зонаў Эўропы і Расеі. У Беларусі сужэнцы бізнэсу ня маюць.
У 2019 годзе Віктар Медзьвядчук трымаў у гэтым банку 24 325 расейскіх рублёў і 850 033 эўра, а ягоная жонка — 4 012 487 эўра. Летась гэтыя ашчаджэньні істотна скараціліся — да 23 866 расейскіх рублёў і 48 446 эўра ў Віктара Медзьведчука і да 108 931 эўра ў Аксаны Марчанкі. Грошы «пераехалі» на даверчыя траставыя рахункі — 143 эўра ўкраінскага палітыка, а таксама 784 128 544 расейскія рублі і 2 100 000 эўра — ягонай жонкі. У траставы фонд, створаны ў Беларусі ў кастрычніку 2020-га, сужэнцы інвэставалі 25 168 350 грыўняў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка ў Сочы сустракаўся ня толькі з Пуціным, але і ягоным украінскім кумамАднапартыец Медзьведчука і ягоны бізнэс-партнэр Тарас Казак падзяліў свае грашовыя актывы ў Беларусі між двума банкамі — у «Абсалютбанку» Мікалая Вараб’я ён трымае 8 211 225 даляраў і 8 796 786 эўра, а ў «МТБ-банку» Аляксея Алексіна — 1 024 712 даляраў.
Адметна, што Тарас Казак у 2020 годзе патраціў у Беларусі амаль 300 мільёнаў грыўняў на аплату паслуг (абмен валюты, арэнда маёмасьці, авіяпаслугі і інш.), у тым ліку 806 641 грыўню за навучаньне (імаверна, ягоная дачка Марыя вучыцца ў Беларусі) і 422 082 грыўні за адпачынак у лютым. У лістападзе 2020-га ён заплаціў 349 412 грыўняў за «рухомую маёмасьць», набытую для перадачы ў выглядзе дабрачыннай дапамогі. Але каму і чым дапамагаў Тарас Казак, невядома.