У Казані ў аўторак адбылася страляніна ў гімназіі № 175 на вуліцы Джаўдата Файзі на ўсходняй ускраіне гораду. Паведамляецца пра гібель як найменей дзевяці чалавек, у тым ліку аднаго настаўніка.
Паводле міністэрства аховы здароўя Татарстану, больш за 20 чалавек — пераважна школьнікі — шпіталізаваныя. Шэсьць чалавек — у рэанімацыі.
Да месца здарэньня зьехаліся экстраныя службы, будынак быў ачэплены. Гімназістаў эвакуавалі з вокнаў.
Меркаваны нападнік затрыманы. Раней паведамлялася, што іх магло быць двое ці нават трое, але гэтых паведамленьняў не пацьвердзілі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Падмаскоўі 8 гадзінаў спрабавалі затрымаць пэнсіянэра. Той адстрэльваўся, параніў спэцназаўцаЗатрыманы — 19-гадовы Ільназ Галявіеў. Раней ён вучыўся ў гэтай школе, але апошнія 4 гады вучыўся у каледжы, зь якога быў нядаўна адлічаны. У сацсетках зьявіліся відэа затрыманьня.
Прэзыдэнт Татарстану Рустам Мініханаў пацьвердзіў, што затрыманаму 19 гадоў і што той меў легальна зарэгістраваную зброю.