Нягледзячы на тое, што стан 12-гадовага Рамана Кагадоўскага застаецца цяжкім, сёньня лекары адзначылі невялікую станоўчую дынаміку, паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.
Хлопчык знаходзіцца ў спэцыяльным флюідаізалюючым супрацьапёкавым ложку Клінітрон, ён падлучаны да апарата штучнай вэнтыляцыі лёгкіх, знаходзіцца ў прытомнасьці, рэагуе на зварот да яго па імені.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 12-гадовы падлетак выратаваў свайго малодшага брата ад пажару на МядзельшчынеУжо выкананыя тры апэратыўныя ўмяшаньні на пашкоджаных участках цела, апэрацыі будуць праводзіцца з інтэрвалам 2–3 дні. Прымяняюцца ўсе самыя сучасныя мэтады лячэньня. На гэты момант арганізм дзіцяці спраўляецца.
Экспэрты абмеркавалі тактыку лячэньня і намецілі працэдуры на панядзелак.