8 мая было зарэгістравана 1.369 хворых, 7-га — 1.354, 6-га — 1.219, 5-га — 1.138, 4-га — 697. Афіцыйны сутачны рэкорд захворваньня прыпаў на 12 сьнежня 2020 года — 1.975 выпадкаў.
Агульная колькасьць пацьверджаных выпадкаў COVID-19 у краіне дасягнула 368.888, памерлі 2.632 пацыенты з каранавірусам, ачунялі — 359.687. За апошнія 34 дні (з 6 красавіка) Міністэрства аховы здароўя 32 разы паведамляла пра 10 ахвяр наступстваў COVID-19. 12 і 26 красавіка, а таксама 3–5 красавіка загінулых пацыентаў з каранавіруснай інфэкцыяй было дзевяць.
За мінулыя суткі выканана 19.508 тэстаў на каранавірус (днём раней 18.895). З пачатку эпідэміі зроблена 5.996.492 тэсты.
Паводле інфармацыі Міністэрства аховы здароўя, першы кампанэнт вакцыны ад каранавіруса атрымалі больш за 301 тысяч чалавек, больш за 178 тысяч прайшлі поўны курс вакцынацыі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Эўразьвяз выходзіць з локдаўну. Якія абмежаваньні і дзе ўжо адмянілі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: COVID у сьвеце: Індыя на мяжы катастрофы, у Эўропе ўводзяць пашпарты вакцынацыі