Прэс-сакратар МУС заявіў, што выбух адбыўся ў раёне, дзе жывуць пераважна шыіты. Большасьць ахвяраў — маладыя навучэнцы. Прадстаўнік міністэрства заявіў, што колькасьць загінулых павялічыцца. Некаторыя крыніцы паведамляюць пра 40 сьмерцяў.
Прадстаўнік Міністэрства адукацыі паведаміла агенцтву Reuters, што гэта сярэдняя школа для хлопчыкаў і дзяўчынак, дзе яны вучацца ў тры зьмены. Другая зьмена прызначана для навучаньня дзяўчынак. У міністэрстве паведамілі, што большасьць параненых — дзяўчаты.
Ніхто не ўзяў на сябе адказнасьць за напад. Напады ў шыіцкіх раёнах Кабула часта зьдзяйсьняюць баевікі экстрэмісцкай групоўкі «Ісламская дзяржава».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Афіцыйна пачаўся вывад войскаў ЗША і NATO з Аўганістану — чаму і якУ пачатку траўня ЗША і NATO пачалі выводзіць свае сілы з Аўганістану ў рамках мірнай дамовы з Талібанам. Крытыкі гэтага рашэньня кажуць, што баевікі паспрабуюць вярнуцца да ўлады ў Аўганістане.