«Калі мы курым беларускія кантрабандныя цыгарэты, мы падтрымліваем рэжым Лукашэнкі. Гэта вялікая праблема геапалітычнай бясьпекі, я лічу», — сказаў ён.
Камітэт на гэтым тыдні абмяркоўваў з экспэртамі барацьбу зь беларускай кантрабандай. Кашчунас тлумачыць, што праблему абмяркоўвалі ў парлямэнце, бо яе «маштабы растуць».
«Відавочна, што гэта беларуская дзяржаўная палітыка, каля Менску нават пабудавалі фабрыкі, прызначаныя для вытворчасьці кантрабандных цыгарэт для Літвы», — сказаў ён. Па дадзеных навукоўцаў Літоўскага ўнівэрсытэту мэдыцынскіх навук, у 2019 г. 10,7% усіх выпаленых у Літве цыгарэт былі нелегальнымі, а 82% былі зроблены на горадзенскай фабрыцы «Нёман».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Новы рэкорд беларускай кантрабанды цыгарэт у Польшчу — на $9,7 млнДасьледаваньне пустых пачак цыгарэт паказала яшчэ большы маштаб праблемы — 31,5% пачкаў былі ня ўлічанымі і ня прызначанымі для літоўскага рынку, а кошт кантрабанды на чорным рынку складае 100 млн. эўра. Па дадзеных мытні, кантрабанда цыгарэт зь Беларусі вырасла з 85% у 2019 годзе да 93% у 2020 г. У 2020 годзе мытня Літвы затрымала найбуйнейшую ў гісторыі колькасьць кантрабандных цыгарэт — 16,6 млн. пачкаў — удвая болей, чым у 2019 годзе. У 2018 годзе 34% кантрабанды затрымлівалі ўнутры краіны, а з 2019 годзе — на мяжы з Беларусьсю (54%), у 2020 г. — 64%.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У мінэральнай ваце і калійных угнаеньнях. Новыя факты маштабнай кантрабанды цыгарэт зь Беларусі