Партал TUT. by пераказаў асноўныя тэмы стрыму.
Падчас стрым лекар паведаміў, што, паводле інфармацыі мэдычных прадстаўнікоў, чакаецца пастаўка ў Беларусь вакцыны ад Pfizer/BioNTech, але тэрміны спрагназаваць складана. Таксама ён патлумачыў розьніцу паміж вакцынамі, якімі ўжо прышчапляюць у Беларусі.
Цяпер узровень захворваньняў COVID-19 у Беларусі паступова павялічваецца. Калі перанесьці дадзеныя іншых краін па сьмяротнасьці ў трэцюю хвалю ад каранавіруснай інфэкцыі, то яна можа быць больш, чым у першую і другую.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Больш за 400 тысяч беларусаў запісаліся ў чаргу на прышчэпку ад COVID-19Паводле суб’ектыўных ацэнак мэдыкаў, сымптомы каранавіруснай інфэкцыі ў трэцюю хвалю адрозьніваюцца ад сымптомаў, якія былі пры гэтай інфэкцыі ў пацыентаў раней.
Мэдыкі бачаць, што цяжкія формы інфэкцыі сталі часьцей разьвівацца ў людзей больш маладога веку, якія часам ня маюць якіх-небудзь істотных фактараў рызыкі, такіх як лішняя вага ці цукровы дыябэт.
Акрамя таго, стан некаторых пацыентаў пагаршаецца не на 8-14 суткі ад першых сымптомаў, як было раней, а ўжо на 4-6 суткі пацыенты могуць мець патрэбу ў шпіталізацыі ў рэанімацыйныя аддзяленьні, у жорсткіх парамэтрах рэсьпіратарнай падтрымкі і ў мерах інтэнсіўнай тэрапіі. Гэта можа адбывацца з прычыны распаўсюджваньня мутацый каранавірусу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чаму нельга прапускаць другую прышчэпку ад COVID-19Акрамя расейскай вакцыны «Спутник V» у Беларусі прышчапляюць інактывіраванай кітайскай вакцынай ад Sinopharm. Паводле інфармацыі мэдыцынскіх прадстаўнікоў, чакаецца пастаўка ў Беларусь вакцыны ад Pfizer і/ BioNTech, але калі яна будзе, прагназаваць складана.
Цяпер буйныя пастаўшчыкі пастаўляюць вакцыну ў многія краіны, і ўжо ёсьць чарга паставак, дзе Беларусь можа займаць далёка не лідзіруючыя пазыцыі. На тое, каб у Беларусь паступілі вакцыны заходніх вытворцаў, можа сысьці дастатковая колькасьць часу — ад некалькіх месяцаў да году і больш.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Эўразьвяз выходзіць з локдаўну. Якія абмежаваньні і дзе ўжо адмяніліРазьліў якаснай вакцыны расейскай вытворчасьці, — сказаў Мікіта Салавей, — а мы на сёньня ўпэўненыя, што вакцына «гам-Кавіда-Вак» (другая назва " Спутника V") зьяўляецца якаснай вакцынай, на магутнасьцях уласных вытворчасьцей у Беларусі — вельмі добры варыянт вырашыць праблему больш шырокага доступу людзей да вакцыны.