Sinopharm стала шостай ухваленай вакцынай ад каранавірусу, які выклікае COVID-19.
Сусьветная арганізацыя здароўя ўхваліла кітайскую вакцыну Sinopharm для выкарыстаньня ў надзвычайных сытуацыях.
Гэта першая ўхваленая САЗ вакцына, якую распрацавалі не ў Эўропе ці ЗША. Яна адрозьніваецца паводле сваёй схемы дзеяньня ад раней ухваленых вакцын. Гэта інактываваная прышчэпка, яна дастаўляе ў арганізм вырашчаныя ў лябараторыі фрагмэнты «забітага» каранавірусу.
Паводле распрацоўніка, эфэктыўнасьць вакцыны — 79%. Аднак у навуковай супольнасьці Эўропы і ЗША былі пытаньні да празрыстасьці выпрабаваньняў. Гэта не зашкодзіла ўхваліць яе выкарыстаньне ў 80 краінах сьвету, у тым ліку ва Ўкраіне і Грузіі.
Кітай плянуе прышчапіць 40 адсоткаў свайго насельніцтва да канца чэрвеня. Але цяпер у краіне нестае вакцын, піша The New York Times. Улады пастаўляюць іх іншым краінам, каб узмацніць свае сувязі ў сьвеце.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Менску можна атрымаць прышчэпку ад COVID-19 у гандлёвым цэнтрыРаней САЗ ухваліла вакцыны
- Pfizer/BioNTech,
- Astrazeneca-SK Bio,
- Serum Institute of India
- Janssen
- Moderna
Расейская вакцына «Спутник V», якой прышчапляюць у Беларусі, пакуль не атрымала ўхваленьня САЗ.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: З 65 хварэюць 42. Уцекачы зь Беларусі расказалі пра ўспышку каранавірусу ў латвійскім цэнтры разьмяшчэньня ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Індыя паставіла новы рэкорд па колькасьці выпадкаў COVID-19 ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка расказаў пра беларускую вакцыну ад COVID-19. Раней ён называў пандэмію «псыхозам» і заклікаў лячыцца гарэлкай