Міністар замежных спраў Нямеччыны Гайка Маас даслаў ліст у Офіс Сьвятланы Ціханоўскай з нагоды Дня Перамогі.
Ён заявіў, што Нямеччына і Эўрапейскі Зьвяз заўжды будуць падтрымліваць імкненьне беларусаў да свабоды і дэмакратыі, паведаміў тэлеграм-канал Сьвятланы Ціханоўскай.
«Нямеччына — з Вамі і з грамадзянамі Беларусі, якія патрабуюць спыненьня гвалту і рэпрэсій», — напісаў Маас.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Не спадкаемцам фашызму мяне судзіць». Лукашэнка адрэагаваў на заяву адвакатаў у пракуратуру Нямеччыны«Той факт, што людзі ў Беларусі і ў іншых краінах, якім рэжым нацыянал-сацыялістаў прычыніў жорсткія пакуты, пасьля вайны працягнулі нам, немцам, руку ў знак прымірэньня, да сёньня напаўняе нас глыбокай удзячнасьцю, — адзначыў Маас. — Гэтае прымірэньне стала магчымым дзякуючы таму, што памяць пра ахвяры заўжды заставалася адным з галоўных аспэктаў узаемаадносін паміж нашымі краінамі».
«Гісторыя вучыць нас, як важна абараняць дэмакратыю і правы чалавека для захаваньня міру і свабоды ў Эўропе. Таму Нямеччына і Эўрапейскі Зьвяз заўжды будуць падтрымліваць Вас і людзей у Беларусі, калі гаворка ідзе пра законныя патрабаваньні і дэмакратычныя правы беларускага народу. Нямеччына — з Вамі і з грамадзянамі Беларусі, якія патрабуюць спыненьня гвалту і рэпрэсій», — напісаў Гайка Маас Сьвятлане Ціханоўскай.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Калі ў дыктатара няма палітычнай будучыні, ён пачынае займацца гістарычным мінулым