Сацыяльная сетка Twitter заблякавала акаўнт DJTDesk, які рэтрансьляваў заявы з афіцыйнага сайту 45-га прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа
Пазьней было заблякавана яшчэ некалькі падобных акаўнтаў.
Трамп яшчэ падчас свайго прэзыдэнцтва быў пажыцьцёва заблякаваны ў сэрвісе. У Twitter заявілі каналу NBC, што лічаць рэтрансьляцыю паведамленьняў палітыка парушэньнем блякаваньня і будуць процідзейнічаць гэтаму.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Былы прэзыдэнт ЗША Трамп запусьціў уласны сайтАфіцыйны прадстаўнік Трампа Джэйсан Мілер заявіў каналу NBC, што каманда 45-га прэзыдэнта ня мела дачыненьня да заблякаваных акаўнтаў. Блякаваньне адбылося праз дзень пасьля таго, як Трамп адкрыў новы сайт для зносінаў са сваімі прыхільнікамі.