Праект «Хуткая ўзаемадапамога» набірае падпісчыкаў

Загад аб звальненьні сьвятара Аляксандра Шрамко, падпісаны мітрапалітам Паўлам. Ілюстрацыйнае фота.

Праект «Хуткая ўзаемадапамога» створаны незалежнай грамадзкай ініцыятывай па разьвіцьці грамадзянскай супольнасьці ў Беларусі «Честные люди» і ставіць на мэце падтрымку беларусаў, якія страцілі працу з прычыны актыўнай грамадзянскай пазыцыі.

Ініцыятары праекту зьвярнуліся па падтрымку да грамадзянаў. Яны пішуць, што найбольш эфэктыўна разьмяшчаць спасылкі на старонкі герояў у сторыс, а для гэтага неабходна набраць 10 000 падпісчыкаў.

Ініцыятары просяць падпісацца на старонку праекту ў instagram, падзяліцца зь сябрамі ў сацсетках адмысловай старонкай і папрасіць іх зрабіць тое самае.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У інтэрнэце пачала працу плятформа «Мэтадыст» пра негвалтоўныя спосабы супраціву