132 беларусы папрасілі статусу ўцекача ў Польшчы толькі за адзін месяц

Акцыя салідарнасьці ў Варшаве

Паводле польскага ведамства ў справах іншаземцаў, у красавіку статус уцекача ў Польшчы папрасілі 132 грамадзяніна Беларусі.

Гэта ў тры з паловай разы болей, чым за 2019 год.

Колькасьць тых, хто зьвярнуўся па статус уцекача ў Польшчы, істотна павялічылася летась у жніўні, адразу пасьля здушэньня мірных пратэстаў, у верасьні яна была ўдвая большая, чым у папярэдні месяц, а цяпер, у красавіку, дасягнула максымуму.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прэм’ер-міністры Польшчы і Літвы заявілі аб падтрымцы Беларусі ў барацьбе за дэмакратыю і свабоду
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мэркель заявіла пра дапамогу пераехаць у Нямеччыну тым, каму пагражае небясьпека ў Беларусі і Расеі