Музыкаў абвінавацілі ў «несанкцыянаваным пікетаваньні праз выкананьне песьні „Разбуры турмы муры“», паведамляюць валянтэры цэнтру «Вясна».
23 красавіка ў Цэнтральным судзе адбыліся адміністрацыйныя працэсы.
Судзьдзя Дзьмітры Карсюк пакараў Аляксея Жураўлевіча 25 суткамі, а судзьдзя Вікторыя Шабуня арыштавала Лізавету Пакетаву на 11 сутак.
Трэцюю фігурантку Юлію Шабанаву з РУУС адпусьцілі яшчэ ў дзень затрыманьня, бо мае непаўналетніх дзяцей. Але 6 траўня судзьдзя Шабуня гэтаксама прызнала яе вінаватай і аштрафавала на 1450 рублёў.
Па словах Юліі Шабанавай, у аматарскага калектыву ёсьць афіцыйны дазвол на права выступаць у пераходзе. Названай прычыне затрыманьня яна дзівіцца, бо ніхто не папярэджваў музыкаў пра існаваньне сьпісу «забароненых песень».