Дыплямат адзначыў, што з 28 дарожных мапаў дзеля «паглыбленьня інтэграцыі» 26 узгодненыя абодвума бакамі (раней гаворка вялася пра 31 мапу, але апошнім часам лічба паменела).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Амбасадар Беларусі ў Расеі Сямашка назваў новы лік інтэграцыйных «картаў»: цяпер іх 28, а не 31«Думаю, што мы падпішам у верасьні-кастрычніку ўсе дарожныя карты, — спасылаецца на ягоБелТА. — Мы не падганяем інтэграцыйныя працэсы, аднак задачы, акрэсьленыя дамовай аб стварэньні саюзнай дзяржавы, застаюцца».
Ён удакладніў, што такое «дарожныя мапы».
«Гэта плян дзеяньняў, кірункаў — адзіная прамысловая і аграрная палітыка, адзіны рынак нафты, газу, электраэнергіі і г. д. Агулам — 28 кірункаў. І да кожнага трэба падвесьці заканадаўчую базу — і ў Беларусі, і ў Расеі. Іншымі словамі, напружаная праца з фармаваньнем нарматыўнай базы. Гэта зойме мінімум паўгода», — растлумачыў Уладзімер Сямашка.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Раман Галоўчанка: «Падпісаньне дарожных мапаў можа здарыцца і празь месяц, два, тры, і праз шэсьць»Паводле амбасадара, некаторыя дарожныя мапы маюць на ўвазе падпісаньне не аднаго міжурадавага пагадненьня, а цэлага пакету дакумэнтаў. Самая складаная задача — уніфікацыя падатковага і мытнага заканадаўстваў, на што можа спатрэбіцца 2-2,5 года.