Выступ адбудзецца ў онлайн-фармаце, далучацца амэрыканскія кангрэсмэны, якія актыўна падтрымліваюць дэмакратычны рух беларусаў: Джэймс Макговэрн і аўтар «Акту аб дэмакратыі ў Беларусі» Крыстафэр Сьміт.
Слуханьні пачнуцца а 17-й гадзіне паводле менскага часу.
«Сьвятлана Ціханоўская раскажа аб парушэньнях правоў чалавека і рэпрэсіі, формах мірнага пратэсту беларусаў, пра важнасьць унутранага і вонкавага ціску на рэжым. Таксама яна ўздыме пытаньне падтрымкі перамоваў у Беларусі пры ўдзеле АБСЭ, пасьля якіх ужо сёлета мусяць адбыцца новыя прэзыдэнцкія выбары», — паведамляе прэс-служба Ціханоўскай.
Камісія імя Тома Лантаса займаецца пытаньнямі парушэньня правоў чалавека ва ўсім сьвеце, таму выступ Сьвятланы Ціханоўскай — добры спосаб яшчэ раз нагадаць аб масавых і сыстэмных парушэньнях правоў чалавека рэжымам Лукашэнкі, адзначаюць яе паплечнікі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ціханоўская падтрымала прыезд амбасадаркі ЗША ў Беларусь. Пра што яшчэ сказалі на слуханьнях у Кангрэсе. ВІДЭАУ сакавіку Сьвятлана Ціханоўская ўжо ўдзельнічала у онлайн-слуханьнях у Камітэце міжнародных адносінаў Палаты прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША. Тады яна заявіла, што зьмены ў Канстытуцыю Беларусі неабходна ўносіць паралельна з правядзеньнем новых прэзыдэнцкіх выбараў ці адразу пасьля іх.