Савет Міністраў Беларусі падтрымаў некаторыя прадпрыемствы канцэрну «Белнафтахім», якія трапілі пад амэрыканскія санкцыі.
У адпаведнасьці з урадавай пастановай № 261, усе дзяржаўныя арганізацыі, якія маюць такую патрэбу, абавязаны набываць аўтамабільныя пакрышкі толькі аднаго вытворцы — бабруйскай «Белшыны». Тое ж тычыцца і набыцьця ляку і фарбаў: іх можна купляць выключна на лідзкай «Лякафарбе».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як на «Белшыне» рэагавалі на амэрыканскія санкцыі. Спыталі ў супрацоўнікаўЗа сыстэмныя парушэньні правоў чалавека ў Беларусі абодва прадпрыемствы трапілі пад эканамічныя санкцыі ЗША, як і бальшыня падразьдзяленьняў дзяржаўнага канцэрну «Белнафтахім».
Паводле афіцыйнай статыстыкі, і «Белшына», і «Лякафарба» адносяцца да стратных прадпрыемстваў і выжываюць дзякуючы дзяржаўным датацыям.
Што варта ведаць пра санкцыі ЗША