Пра гэта гаворыцца ў дакладзе «Атляс грамадзянскай супольнасьці — 2021», які прадставіла ў аўторак, 4 траўня, у Бэрліне дабрачынная арганізацыя «Хлеб для сьвету» (Brot für die Welt).
У параўнаньні з 2019 годам гэты паказьнік істотна зьнізіўся — тады ён складаў 18%.
Пры гэтым 6,8 млрд чалавек вымушаныя жыць пад ціскам, у закрытых грамадзтвах і ва ўмовах абмежаваньняў. Усяго ж амаль 88% насельніцтва Зямлі маюць справу з урадамі, які ўціскаюць іх асноўныя правы і чыняць рэпрэсіі.
У дакладзе выдзелена пяць катэгорый грамадзянскай супольнасьці. Жыхары краін з адкрытай грамадзянскай супольнасьцю могуць свабодна ствараць аб’яднаньня, праводзіць дэманстрацыі, атрымліваць і распаўсюджваць інфармацыю. У краінах з закрытым грамадзтвам «пануе атмасфэра страху», а любая крытыка кіроўнага рэжыму «жорстка караецца», гаворыцца ў дакумэнце. Выдзяляюць яшчэ краіны з абмежаванай, часткова абмежаванай грамадзянскай супольнасьцю і тыя, дзе яна знаходзіцца пад ціскам.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Апублікавалі ўсясьветны рэйтынг шчасьця. Месца Беларусі ў ім не зьмянілася- Толькі 3% сусьветнага насельніцтва, або 263 млн чалавек, жывуць у краінах з адкрытай грамадзянскай супольнасьцю. Больш за 62% — там, дзе правы і свабоды абмежаваныя альбо пад ціскам. Пры гэтым амаль чвэрць насельніцтва пражывае ў дзяржавах з закрытай грамадзянскай супольнасьцю.
- Практычна ўсе краіны з адкрытай грамадзянскай супольнасьцю знаходзяцца ў Эўропе. Сярод іх — Нямеччына, Нарвэгія, Швэцыя, Фінляндыя, Эстонія, Латвія. Да краін, дзе грамадзянская супольнасьць знаходзіцца пад ціскам, аўтары дакладу аднесьлі Турэччыну, Беларусь, Расею.
- Паводле даклада, у грамадзянскай супольнасьці, што знаходзіцца пад ціскам, актывісты, якія крытыкуюць уладу, могуць зазнаць сачэньне, перасьлед і запалохваньні. Яны таксама рызыкуюць патрапіць у турму ці быць забітымі. У сьпіс краін з такім кшталтам грамадзянскай супольнасьці трапілі Расея і Беларусь.
- ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Рэпартэры бязь межаў»: Беларусь — рэгіянальны чэмпіён у разгроме СМІ