«Людзі за кратамі робяць для перамогі больш, чым многія з нас»

Your browser doesn’t support HTML5

Чаму людзі на волі сілкуюцца энэргіяй і аптымізмам ад тых, хто за кратамі? Што палітвязьні даюць грамадзтву, і чым тыя, хто на волі, могуць дапамагчы палітычным зьняволеным? Ці ёсьць эмпатыя да палітвязьняў сярод турэмнікаў? І чаму родным зьняволеных ня варта замоўчваць сваю бяду? Пра гэта разважаюць жонкі палітвязьняў Паўла Севярынца, Міколы Статкевіча і Ігара Лосіка – Вольга Севярынец, Марына Адамовіч і Дар'я Лосік.