Пра гэта міністар замежных спраў Украіны Дзьмітро Кулеба заявіў у інтэрвію Радыё Свабода.
Такім чынам ён адказаў на пытаньне, ці чакаецца супрацоўніцтва з Вашынгтонам у гэтым кірунку.
«Закон, ініцыяваны прэзыдэнтам, будзе ўлічваць практыку антыманапольнага заканадаўства ЗША», — сказаў Кулеба.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Украінцы выказаліся за зьмяншэньне парлямэнту і пажыцьцёвую турму для карупцыянэраўЁн дадаў, што «зьява алігархіі» мела месца ў розных краінах, у тым ліку ў ЗША.
«У ЗША была гэтая праблема. Ёсьць спосаб вырашыць гэтую праблему. Прэзыдэнт выразна заявіў пра намер стварыць гэтую аснову. І цяпер юрысты працуюць над напісаньнем адпаведнага заканадаўства», — сказаў міністар замежных спраў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Зяленскі назваў Ватыкан «ідэальным месцам для мірнага дыялёгу» з ПуцінымУ красавіку 2021 году прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі абвясьціў, што прапанаваў Радзе нацыянальнай бясьпекі і абароны распрацаваць законапраект аб статусе алігарха, «каб прадухіліць іх уплыў на эканоміку, законы і Вярхоўную Раду».
Раней, у студзені 2021 года, былы спэцыяльны прадстаўнік Дзярждэпартамэнту ЗША на Ўкраіну Курт Ўокер заклікаў украінскія ўлады прыняць антыманапольнае заканадаўства і падзяліць «бізнэс-імпэрыі», каб перамагчы карупцыю.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ЗША ўвялі санкцыі ў дачыненьні да ўкраінскага алігарха Каламойскага