Прыкладна праз паўгадзіны пасьля пачатку спэктаклю ў залю ўвайшлі супрацоўнікі паліцыі, перапыніўшы актораў, і паведамілі гледачам, што паступіў сыгнал аб закладзенай у памяшканьні бомбе. Усе былі вымушаныя пакінуць залю.
Акторы паспрабавалі працягнуць спэктакль на вуліцы, аднак паліцыя папярэдзіла іх, што яны будуць затрыманыя.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Спэктакль «Чарнобыльская малітва» паводле кнігі Алексіевіч зьнялі з праграмы тэатру ў Менску на 26 красавікаАўтары спэктаклю, сярод якіх беларусы і расейцы, апісваюць яго так:
«Разам з мэдыяпраектам «Жнівень 2020″ мы сабралі гісторыі тых, хто пацярпеў ад дзеяньняў сілавікоў пасьля выбараў у Беларусі. Лекар, студэнтка, эмігрант, які вярнуўся ў гэтыя дні на радзіму, прадусар, актрыса, прыёмшчыца грузаў на Менскім вакзале распавядаюць пра тое, што ім давялося перажыць летам 2020 году.
У спэктаклі, створаным у тэхніцы headphone verbatim (даслоўны пераказ у слухаўках) мы глядзім на беларускія падзеі вачамі іх непасрэдных удзельнікаў. Актор чуе ў слухаўках голас героя і прайграе яго ў рэальным часе, што дазваляе забясьпечыць максымальную ступень дакладнасьці перадачы прамовы і інтанацыі »донара«. Форма такога спэктаклю мае на ўвазе адкрытасьць і няспыннае дапаўненьне новымі матэрыяламі».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Спэктакль, які стварае нацыю. Што агульнага ў ірляндцаў з маленькай выспы і беларусаў?