У няволі цяпер 360 палітычных вязьняў, 196 зь іх ужо асудзілі, прычым ня менш за 98 прысудаў вынесьлі ў красавіку. За месяц сьпіс палітычных вязьняў павялічыўся на 39 чалавек, паведамілі праваабаронцы «Вясны».
Найбольш прысудаў вынесьлі на Берасьцейшчыне — 33. У Менску — 31, у іншых абласьцях — па 5–8.
Калі скласьці прысуды за красавік, то атрымаецца
- 205 гадоў і 7 месяцаў пазбаўленьня волі,
- 42 гады «хіміі»,
- 48 гадоў «хатняй хіміі»,
- 5 месяцаў арышту,
- 11 600 рублёў штрафаў.
«Крымінальны перасьлед застаецца адной з формаў нецярпімасьці беларускіх уладаў да любога праяўленьня пратэсту і стварае ў грамадзтве атмасфэру зьняверанасьці з-за масавых парушэньняў правоў чалавека», — зрабілі выснову праваабаронцы.
Усяго супраць пратэстоўцаў завялі больш за 3000 крымінальных спраў, паведамілі ўлады ў красавіку.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Карычневая шыльда на дзьвярах камэры, нашыўка на робе. Як за кратамі пазначаюць «палітычных» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Начныя допыты, дзіўныя кроплі, схаваная камэра. «Пасыльная» Макара расказала, як «апрацоўваюць» вязьняў у турме КДБ