Начальнікам упраўленьня ўнутраных спраў Менскага аблвыканкаму прызначаны Аляксандар Астрэйка, які раней займаў аналягічную пасаду ў Берасьці. УУС Берасьцейскага аблвыканкаму ўзначаліў Алег Шулякоўскі, да таго першы намесьнік начальніка ўпраўленьня ўнутраных спраў Гомельскага аблвыканкаму. Упраўленьнем унутраных спраў Горадзенскага аблвыканкаму будзе кіраваць Дзьмітры Разянкоў, ужо былы першы намесьнік начальніка ўпраўленьня ўнутраных спраў Віцебскага аблвыканкаму.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кіраўнік МУС расказаў, як яго ведамства адрэагавала на спробу перавароту і ліквідацыі Лукашэнкі«Вы ведаеце, на якія пасады прызначаецеся. Тры чвэрці краіны мы сёньня вашымі пасадамі прыкрываем у гэтай няпростай сытуацыі, якая і ўнутры складваецца, ды і звонку. Вы бачыце, што адбываецца, — цытуе Лукашэнку БелТА. — Я жартам казаў, што генэралы мяккімі не бываюць. Выконвацца рашэньні павінны жорстка. Вы людзі ў пагонах, і абстаноўка нам дыктуе, што цырымоніцца мы асабліва не павінны, абараняючы інтарэсы мільёнаў людзей».
Лукашэнка адзначыў: з падзеяў, якія адбываюцца ў краіне, неабходна рабіць высновы. Маўляў, забудземся — «паўторыцца зноў». Таму загадаў «трымаць руку на пульсе».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Намесьнік міністра Карпянкоў параўнаў пратэстоўцаў з Усамам бін Ладэнам і яго пасьлядоўнікамі